Наведванне Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі членамі РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў»

2 і 9 красавіка 2025 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі члены РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».

На працягу апошніх гадоў ідзе актыўнае развіццё турызму як адной з самых перспектыўных галін эканомікі Рэспублікі Беларусь. У дадзеных умовах усё больш актуальным становіцца абнаўленне інфармацыі для прафесіяналаў у сферы культуры, адукацыі і турызму.

Госці азнаёміліся з гісторыяй і фондамі архіва, а таксама са спецыфікай яго дзейнасці і асноўнымі напрамкамі работы. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін правёў для гасцей экскурсію па архівасховішчу і паказаў асабліва каштоўныя дакументы, якія захоўваюцца ў архіве.

Загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько прачытала лекцыю на тэму «Дакументы НГАБ як крыніца па гісторыі экскурсійна-турыстычнай дзейнасці».

У рамках мерапрыемства падрыхтавана выстава кніжных выданняў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР і НГА Беларусі.

Госці праявілі вялікую цікавасць да дакументальнай спадчыны Беларусі і задавалі шматлікія пытанні.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра гісторыю і сучасную дзейнасць архіва

Изображение

Загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько чытае лекцыю

Изображение

Члены РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў»

Изображение

Члены РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» падчас дэманстрацыі архіўных дакументаў

Изображение

Члены РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў»

Изображение

Экскурсія па архівасховішчу