Удзел НГА Беларусі ў VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «ARS LONGA: навуковыя дасягненні і перспектывы»

10 красавіка 2025 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прыняў удзел у VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «ARS LONGA: навуковыя дасягненні і перспектывы», арганізаванай Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. На канферэнцыі прадставілі свае даклады па актуальных праблемах гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства даследчыкі з Беларусі, Расіі і Азербайджана.

С.М. Рындзін выступіў з дакладам «Замежныя ваеннапалонныя на ўмацаванні Брэст-Літоўскай і Гродзенскай крэпасцей у гады Першай сусветнай вайны».

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін на VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «ARS LONGA: навуковыя дасягненні і перспектывы»