Удзел НГА Беларусі ў семінары-нарадзе з маладзёжным актывам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
10 красавіка 2025 года члены першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Завадскі (кіраўнік) і Сяргей Лазнюха прынялі ўдзел у семінары-нарадзе з маладзёжным актывам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў семінара-нарады звярнуліся Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка і першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Лук'янаў, пасля чаго адбылося адкрыццё дыялогавай пляцоўкі. У час сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя аспекты рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Члены першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Завадскі (кіраўнік) і Сяргей Лазнюха на семінары-нарадзе