Пераддыпломная практыка студэнтаў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі
З 17 сакавіка па 11 красавіка 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праходзіла пераддыпломная практыка студэнтаў 4-га курса дзеннай формы навучання гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Галоўная мэта практыкі – даць студэнтам практычныя навыкі работы з архіўнымі дакументамі розных эпох, што павінна павысіць іх кваліфікацыю як даследчыкаў, якія пасля заканчэння навучання пяройдуць да непасрэднай працоўнай дзейнасці.
Кіраўнікі практыкі ад НГА Беларусі азнаёмілі студэнтаў з гісторыяй архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыяй НГА Беларусі, складам і асаблівасцямі фондаў установы, магчымасцямі іх выкарыстання ў навуковых даследаваннях. У перыяд практыкі студэнты працавалі з архіўнымі дакументамі XIX – пач. ХХ ст. згодна з тэматыкай дыпломных работ.
Супрацоўнікі архіва дапамагалі будучым спецыялістам практычнымі парадамі па рабоце з дакументамі, якія павінны дапамагчы ім пры падрыхтоўцы дыпломных работ да абароны.
Праца з дакументамі