Правядзенне рэспубліканскага суботніка ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

12 красавіка 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся рэспубліканскі суботнік. Сумесна з калектывам НГА Беларусі на суботніку працавалі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Алег Воінаў, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Аляксей Цвяткоў, загадчыкі аддзелаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі, работнікі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, дырэктары рэспубліканскіх архіўных устаноў.

Перад пачаткам мерапрыемства быў праведзены мэтавы інструктаж па ахове працы пры выкананні розных відаў работ. Падчас суботніка працоўны калектыў займаўся добраўпарадкаваннем прылеглай да будынка архіва тэрыторыі. Праводзіліся работы па ўборцы смецця, пасадцы дрэў, паляпшэнню стану газона вакол будынка архіва, ачыстцы адмосткі, засыпанні пяском швоў тратуарнай пліткі, афарбоўцы металічных накрывак каналізацыйных калодзежаў і кантэйнера для збору смецця. Уборка ажыццяўлялася і ў службовых кабінетах і сховішчах архіва, уключаючы мыццё вокнаў. Работы праводзіліся з энтузіязмам і пад музычнае суправаджэнне. Па заканчэнні суботніка ўсіх яго ўдзельнікаў чакаў прыемны сюрпрыз: салдацкая гарачая каша, а таксама салодкі пачастунак і гарачыя напоі (чай, кава).

Изображение

Выступленне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінава на ўрачыстым пастраенні перад пачаткам рэспубліканскага суботніка ў НГА Беларусі

Изображение

Урачыстае пастраенне перад пачаткам рэспубліканскага суботніка ў НГА Беларусі

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі М. М. Глушакоў размяркоўвае абавязкі

Изображение

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л. Воінаў, дырэктар НГА Беларусі М.М. Глушакоў і намеснік дырэктара НГА Беларусі Н.Т. Булойчык на пасадцы дрэў

Изображение

Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Я. Цвяткоў і дырэктары рэспубліканскіх архіўных устаноў на засыпанні пяском швоў тратуарнай пліткі

Изображение

Загадчык аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку Дэпартамента па архівах і справаводству А.Г. Сіман і загадчык аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента па архівах і справаводству В.У. Заянчковская на ўборцы тэрыторыі

Изображение

Уборка тэрыторыі падчас рэспубліканскага суботніка ў НГА Беларусі

Изображение

Уборка тэрыторыі падчас рэспубліканскага суботніка ў НГА Беларусі

Изображение

Раздача гарачай ежы на суботніку

Изображение

Раздача гарачай ежы на суботніку