Правядзенне сумеснага сходу працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прысвечанага 84-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Адзінаму дню інфармавання на чэрвень 2025 г.

20 чэрвеня 2025 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены сумесны сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Дню усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа і Адзінаму дню інфармавання насельніцтва на чэрвень 2025 года.

У ходзе першай часткі сходу намеснік дырэктара БелНДІДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасофскіх навук Сяргей Мішук распавёў пра наступленне гітлераўскай Германіі на СССР, баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў пачатковы перыяд вайны, мабілізацыю сіл і сродкаў нашага народа для барацьбы з ворагам. 22 чэрвеня 2025 г. у Рэспубліцы Беларусь будзе адзначацца 84-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Работнікі НГА Беларусі і БелНДІДАС ушанавалі памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

У ходзе другой часткі сходу разгледжана тэма «Беларусь – краіна магчымасцей. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе» у рамках тэматыкі Адзіных дзён інфармавання на 2 квартал 2025 года. Удзельнікі абмеркавалі асноўныя каштоўнасныя арыенціры і прыярытэты моладзі, дзяржаўную падтрымку маладых сем'яў, значнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання, пераемнасці гераічнага мінулага Беларусі.

Изображение

Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова

Изображение

Выступленне дырэктара БелНДІДАС Андрэя Рыбакова

Изображение

Намеснік дырэктара БелНДІДАС Сяргей Мішук чытае лекцыю

Изображение

Працоўныя калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС

Изображение

Хвіліна маўчання