Удзел НГА Беларусі ў X справаздачна-выбарнай канферэнцыі Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» г. Мінска

4 верасня 2025 г. члены першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Завадскі (кіраўнік) і Сяргей Лазнюха прынялі ўдзел у Х справаздачна-выбарнай канферэнцыі Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» г. Мінска.

На канферэнцыі выступілі намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска Людміла Барысенка і Першы сакратар Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» Данііл Ярмольчык. Удзельнікі канферэнцыі абралі членаў Цэнтральнага раённага камітэта і кантрольнай камісіі ГА «БРСМ», а таксама дэлегатаў для будучага з'езда Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ. Я. Завадскі стаў адным з дэлегатаў.

Изображение

Члены першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Завадскі (кіраўнік) і Сяргей Лазнюха на канферэнцыі