Інфармацыя аб выданні навукова-папулярных кніг у рамках серыі «Гісторыя для школьнікаў», падрыхтаваных Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі

Выдавецтвам «Беларусь» выдадзены дзве навукова-папулярныя кнігі з серыі «Гісторыя для школьнікаў», падрыхтаваныя Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Кніга «Першая сусветная вайна на беларускіх землях» прысвечана жыццю насельніцтва Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны, якая доўжылася з 1914 па 1918 год. У 1915 годзе па нашай зямлі працягнуўся фронт ваенных дзеянняў, у выніку чаго 25% яе тэрыторыі апынулася пад замежнай акупацыяй. Выданне асвятляе перадумовы і прычыны гэтага беспрэцэдэнтнага ў сусветнай гісторыі ўзброенага канфлікту, баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, велізарны ўплыў вайны на ўсе бакі жыцця беларускіх зямель.

У кнізе «Фатаграфічная справа на беларускіх землях XIX–пачатку ХХ ст.» распавядаецца аб з'яўленні першых фотамайстэрняў і дзейнасці першых фатографаў на тэрыторыі Беларусі, аб распаўсюджванні фатаграфічнай справы ў беларускіх губернях у XIX–пачатку ХХ ст., аб укладзе беларусаў у развіццё фатаграфічнай справы.

Апавяданне ў абедзвюх кнігах абапіраецца на багаты ілюстрацыйны матэрыял з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Изображение

Вокладка выдання «Першая сусветная вайна на беларускіх землях»

 

Изображение

Вокладка выдання «Фатаграфічная справа на беларускіх землях ХІХ-пачатку ХХ ст.»