Удзел НГА Беларусі ў круглым стале «Беларуская жанчына ў навуцы і адукацыі: сучасныя выклікі і магчымасці»
11 лютага 2026 г. вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вольга Волкава прыняла ўдзел у міждысцыплінарным навукова-практычным круглым стале «Беларуская жанчына ў навуцы і адукацыі: сучасныя выклікі і магчымасці», які адбыўся ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 1).
Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня жанчын і дзяўчынак у навуцы і Года беларускай жанчыны. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ролю жанчын у развіцці беларускага грамадства і забеспячэнні нацыянальных інтарэсаў, пытанні самарэалізацыі жанчын у навуковай і адукацыйнай сферах.
Вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вольга Волкава на мерапрыемстве
Правядзенне круглага стала








