На сайце НГА Беларусі размешчана віртуальная выстава «Беларускія жанчыны – яркія лёсы», прысвечаная Году беларускай жанчыны
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Беларускія жанчыны – яркія лёсы», прысвечаная Году беларускай жанчыны.
Архівам прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць удзел жанчын у грамадскім жыцці ў розныя гістарычныя перыяды. На выставе прадэманстраваны партрэты прадстаўніц уплывовага магнацкага роду Радзівілаў, разнастайныя дакументы аб вучобе, працы, дабрачыннай дзейнасці, дасягненнях жанчын у гісторыі Беларусі.
Азнаёміцца са зместам выставы можна спасылцы








