Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі – скарбніца дакументальнай спадчыны 1938–2008

ИзображениеВыданне прысвечана 70‑годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, які з’яўляецца найбольшым у краіне сховішчам рукапісных дакументаў, створаных да 1917 г. – перыяду Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. У кнізе раскрываецца гісторыя стварэння архіва, яго папярэднікаў, паказваецца стан на 2008 г., дасягненні і асноўныя накірункі дзейнасці. Апісанне гісторыі дапаўняецца ілюстрацыямі, біяграмамі архівістаў і спісам навуковых і навукова-папулярных прац, падрыхтаваных супрацоўнікамі архіва.

Выданне разлічана на навуковых супрацоўнікаў, даследчыкаў архіўнай справы ў Беларусі і шырокае кола аматараў айчыннай гісторыі.

Уся кніга ў адным файле