Наведванне ўрачыстага мерапрыемства

24 мая 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі стаў госцем на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел заслужаныя работнікі музея, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх устаноў, артысты Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі імя М.Я.Фінберга. НГА Беларусі прадставіла вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько.

Изображение
На ўрачыстым мерапрыемстве