Наведванне калектывам НГА Беларусі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі
5 ліпеня 2024 г., у дзень нараджэння НГА Беларусі, наш калектыў адправіўся ў Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Першым аб'ектам на маршруце экскурсіі стала аранжарэя пладовых цытрусавых раслін, якая з'яўляецца ўнікальнай у Рэспубліцы Беларусь. Пасля агляду аранжарэі адбылася экскурсія па алеях Саду. Нашай увазе была прадстаўлена багатая разнастайнасць дрэў і раслін, якія растуць пад адкрытым небам.
З вялікай цікавасцю калектыў НГА Беларусі азнаёміўся з фондам гэтай найстарэйшай беларускай батанічнай установы і выказвае шчырую падзяку яго работнікам за правядзенне экскурсіі.
Падчас наведвання Цэнтральнага Батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: