Удзел НГА Беларусі ў выставе дакументаў

2 жніўня 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у дакументальнай выставе «Дзяржаўны кантроль: па старонках гісторыі» ў рамках урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 30-годдзю ўтварэння Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства адбылося ў кангрэс-холе «Мінск» (вул. Кірава, 18).

НГА Беларусі прадставіў на выставе дакументы XIX - пачатку ХХ стст., якія адлюстроўваюць дзейнасць Мінскай і Віцебскай кантрольных палат на тэрыторыі Беларусі. Самы стары дакумент адносіцца да 5 студзеня 1866 г. Гэта часовае Палажэнне аб мясцовых кантрольных органах, зацверджанае імператарам Аляксандрам II. Сярод прадстаўленых дакументаў матэрыялы рэвізій фінансавай дзейнасці розных арганізацый у беларускіх губернях, пратаколы пасяджэнняў кантрольных палат, асабістыя справы служачых, тэкст прысягі («клятвеннага абяцання») інспектара Віцебскай Кантрольнай палаты Я.С. Вярышка (1897 г.) і матэрыялы аб скасаванні кантрольных палат у 1918 годзе і стварэнні савецкіх органаў дзяржаўнага кантролю.

Аб дакументах дарэвалюцыйнага перыяду гасцям мерапрыемства распавёў загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін. Матэрыялы былі адабраны вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімірам Дзянісавым.

Изображение
Выстава дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Изображение
Выстава дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Изображение
Выстава дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Изображение
Выстава дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі