Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах памяці ахвяр Хатынскай трагедыі
22 сакавіка 2024 года ў Мемарыяльным комплексе «Хатынь» дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і работнікі архіва ў складзе дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да 81-й гадавіны трагедыі ў вёсцы Хатынь – сімвале ахвяр і пакут усіх беларусаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікі мерапрыемства ў памяць загінуўшых жыхароў усіх вёсак, спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі, усклалі кветкі да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
У памяць ахвяр Хатынскай трагедыі ў архіве была абвешчаная хвіліна маўчання.