Запрашэнне НГА Беларусі на ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 85-годдзя Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна

11 лютага 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 85-годдзя Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна.

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна з'яўляецца адным з найбуйнейшых сховішчаў архіўных дакументаў па гісторыі Беларусі за перыяд XVI – пачатку XX стст., якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народа. 11 лютага 1940 г. пастановай № 182 СНК БССР Гродзенскі дзяржаўны архіў быў рэарганізаваны ў гістарычны архіў. Гэтая дата і лічыцца днём нараджэння архіва. Установа захоўвае дакументы па гісторыі Гродзеншчыны перыяду ўваходжання ў склад Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Віншуем калег і жадаем працоўных поспехаў!

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да 85-годдзя Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў уручае дырэктару НГА Беларусі ў г. Гродна Аляксандру Вянсковічу памятны падарунак