Правядзенне заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі
28 мая 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 год праведзена лекцыя «Забеспячэнне захаванасці дакументаў пры рабоце з запытамі біяграфічнага, тэматычнага і генеалагічнага характару», падчас якой загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Галіна Кутукова распавела працоўнаму калектыву аб асноўных задачах, якія ўскладзены на аддзел.
У ходзе лекцыі асветлены такія важныя аспекты, як стварэнне і падтрыманне аптымальных умоў і рэжымаў захавання дакументаў, выкананне правіл выдачы спраў, мікрафільмаў страхавога фонду і фонду карыстання з архівасховішчаў, вывучэнне перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне захаванасці дакументаў, укараненне яго ў практыку працы аддзела і шэраг іншых.
Лекцыя праслухана з вялікай цікавасцю і была асабліва актуальнай для маладых супрацоўнікаў архіва.