Пераддыпломная практыка студэнтаў

З 26 лютага па 29 сакавіка 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праходзіла пераддыпломная практыка студэнтаў 4-га курса дзеннай формы і 5-га курса завочнай формы навучання гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Галоўная мэта практыкі – даць студэнтам практычныя навыкі работы з архіўнымі дакументамі розных эпох, што павінна павысіць іх кваліфікацыю як даследчыкаў, якія пасля заканчэння навучання пяройдуць да непасрэднай працоўнай дзейнасці.

Кіраўнік практыкі ад НГА Беларусі, загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін азнаёміў студэнтаў з гісторыяй архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыяй НГА Беларусі, складам і асаблівасцямі фондаў установы, магчымасцямі іх выкарыстання ў навуковых даследаваннях. У перыяд практыкі студэнты працавалі з архіўнымі дакументамі XIX – пач. ХХ ст. згодна з тэматыкай дыпломных работ.

Супрацоўнікі архіва дапамагалі будучым спецыялістам практычнымі парадамі па рабоце з дакументамі, якія павінны дапамагчы ім пры падрыхтоўцы дыпломных работ да абароны.

Изображение
Кіраўнік практыкі Сяргей Рындзін знаёміць студэнтаў з асновамі даследчай працы ў архіве
Изображение
Праца з дакументамі
Изображение
Выяўленне фатаграфічных дакуметаў