Правядзенне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прэзентацыі манаграфіі «Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX ст.»

19 сакавіка 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя першага тома двухтомнай манаграфіі «Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX ст.».

Даследаванне прысвечана гісторыі фарміравання мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў, якія з'яўляліся найбуйнейшымі землеўладальнікамі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. У першым томе кнігі аналізуецца збор жывапісу.

Перад калектывам НГА Беларусі выступіла аўтар манаграфіі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Мікалаеўна Папко.

У сваім выступе Вольга Мікалаеўна падрабязна распавяла аб архіўных крыніцах, якія вывучаліся пры падрыхтоўцы манаграфіі. У ходзе работы шэраг дакументаў выяўлены аўтарам у фондах НГА Беларусі.

Изображение
Кандыдат гістарычных навук Вольга Папко распавядае аб архіўных крыніцах па гісторыі князёў Вітгенштэйнаў
Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прымае ад аўтара экземпляр кнігі