Выстава дакументаў у НГА Беларусі, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

1 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адкрылася выстава, прысвечаная надыходзячаму дзяржаўнаму святу - Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гэты ж дзень наша краіна з гонарам і павагай адзначае 80-годдзе вызвалення беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тэма выставы: «Архівісты-франтавікі. Работнікі ЦДГА БССР, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, 1941-1945».

На выставе прадстаўлены рэпрынты дакументаў з асабістых спраў 8 работнікаў архіва, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на франтах вайны і ў партызанскім руху. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў на сходзе калектыву распавёў калегам аб баявых і працоўных заслугах нашых слаўных папярэднікаў, якія ў пасляваенныя гады ўнеслі вялікі ўклад у аднаўленне архіўнага фонду Беларусі.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў адкрывае выставу
Изображение
Пра змест выставы распавядае работнік НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў
Изображение
Агляд выставы