Аб правядзенні семінарскіх заняткаў па тэме «Канфесійныя архівы Беларусі» для студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

23 мая 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праведзены семінарскія заняткі па вучэбнай дысцыпліне «Канфесійныя архівы Беларусі XVIII–начала ХХ ст.» для студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Гісторыка-архівазнаўства»).

Мерапрыемства правяла дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ кандыдат гістарычных навук Зінаіда Антановіч. У ходзе семінарскіх заняткаў студэнты атрымалі магчымасць на практыцы азнаёміцца з відавым складам спраў архіўных фондаў 131 (дэкан Рымска-каталіцкай епархіі па Барысаўскім павеце), 136 (Мінская духоўная праваслаўная кансісторыя), 937 (Мінская рымска-каталіцкая кансісторыя), 1655 (Ігуменскі ўніяцкі дэканат) НГА Беларусі, спецыфікай іх фарміравання, а таксама падыходамі да выяўлення інфармацыйнага патэнцыялу дакументаў, створаных у працэсе дзейнасці фондаўтваральнікаў.

Падобныя мерапрыемствы праводзяцца на базе НГА Беларусі ў мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі будучых архівістаў, пашырэння магчымасцей выкарыстання архіўных фондаў канфесійных устаноў і развіцця навукова-даведачнага апарата да іх.

Изображение
Дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ кандыдат гістарычных навук Зінаіда Антановіч праводзіць занятак
Изображение
Дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ кандыдат гістарычных навук Зінаіда Антановіч праводзіць занятак