На гала-канцэрце «Час выбраў нас»

24 красавіка 2024 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталля Булойчык сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў наведала гала-канцэрт майстроў мастацтваў «Час выбраў нас», які адбыўся ў Палацы спорту для дэлегатаў і гасцей першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.

Галоўная тэма канцэрта – пераемнасць пакаленняў, захаванне гістарычнай памяці аб тым, якой цаной было заваявана мірнае неба над нашай краінай.

Праграма канцэрта сфарміравана з вядомых і любімых песень аб Беларусі, прэм’ер у выкананні артыстаў беларускай эстрады і інш.

Канцэртная праграма прайшла ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Изображение
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Н.Т. Булойчык разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству і рэспубліканскіх архіваў перад пачаткам канцэрта
Изображение
Выступленне артыстаў падчас канцэрта
Изображение
Выступленне артыстаў падчас канцэрта