Да 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

8 мая 2024 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіваў наведалі месцы воінскіх пахаванняў на Вайсковых могілках горада Мінска, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны.

На Вайсковых могілках пахавана звыш 500 удзельнікаў Мінскага падполля, партызан і савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне Мінска у 1944 годзе.

Изображение
Работнікі НГА Беларусі разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіваў на Вайсковых могілках горада Мінска
Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і супрацоўнікі архіва Сяргей Рындзін і Сяргей Лазнюха каля мемарыяла героям Вялікай Айчыннай вайны
Изображение
Урачыстае ўскладанне кветак да мемарыяла героям Вялікай Айчыннай вайны