Наведванне прэзентацыі выданняў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

26 сакавіка 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі стаў госцем на прэзентацыі першага музейнага каталога інскрыптаў Якуба Коласа «Ад усяго сэрца, ад усёй душы» і даведніка паступленняў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Прэзентацыя адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

У каталогу «Ад усяго сэрца, ад усёй душы» праведзена навуковая сістэматызацыя дарчых надпісаў Якуба Коласа на кнігах.

Даведнік па фондах БДАМЛМ ўключае 158 анатацый на фонды асабістага паходжання, дзяржаўных і грамадскіх устаноў, якія паступілі ў 2010–2021 гг.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Аксана Зянько.

Па адным экзэмпляры кожнага выдання было перададзена ў бібліятэку НГА Беларусі.

Изображение
Першы музейны каталог інскрыптаў Якуба Коласа «Ад усяго сэрца, ад усёй душы» і даведнік паступленняў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
Изображение
Выступленне дырэктара БДАМЛМ Алены Макаранкі
Изображение
Работнік НГА Беларусі Аксана Зянько на прэзентацыі
Изображение
А.Зянько ад імя архіва прымае каталог «Ад усяго сэрца, ад усёй душы»