Аб адкрыцці стэнда «Кіраўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны»

23 лютага 2023 г. у рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў адкрыты стэнд «Кіраўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны».

На ім змешчаны звесткі пра Сяргея Антонавіча Юрчанку (17.07.1921–05.11.1984,), Паўла Яўхімавіча Мурашку (25.09.1920–?), Міхаіла Фёдаравіча Шпакава (25.10.1923–26.10.2007), Івана Васільевіча Рошчына (11.11.1908–20.07.1972), Мікалая Кузьміча Лешчанку (27.09.1923–29.12.1980), Пятра Міхайлавіча Судзілоўскага (13.02.1928–14.02.2000), якія ў розны час з’яўляліся кіраўнікамі архіва, а ў гады Вялікай Айчыннай вайны баранілі Радзіму са зброяй у руках.

Изображение