Аб апісанні архіва Бездзежскай царквы

У выніку працы па выяўленні дакументаў у архівах культавых устаноў супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў апісаны архіў царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў а/г Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У царкоўным архіве захоўваюцца дакументы з 1781 па 1923 гг., у тым ліку метрычныя кнігі і спаведныя ведамасці.

З настаяцелем прыхода храма пратаіерэем Генадзем Воранам была дасягнута дамоўленасць аб вырабе лічбавых копій названых дакументаў і перадачы копій у НГА Беларусі.

Изображение
Першая старонка метрычнай кнігі Бездзежскай царквы аб народжаных за 1835 год