Аб выніковым сходзе калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі па выніках 2023 года
15 студзеня 2024 года адбыўся выніковы сход калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі». На сходзе прысутнічаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў.
Дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў падвёў вынікі работы па выкананні асноўных паказчыкаў дзейнасці ў галіне забеспячэння захаванасці дакументаў, іх выкарыстання, навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці, стварэння і ўдасканалення навукова-даведачнага апарата, аўтаматызаваных архіўных тэхналогій і інфармацыйна-пошукавых сістэм.
Была дадзена ацэнка работы кожнага аддзела і пазначаны задачы, якія стаяць перад архівам у 2024 годзе. Кіраўніцтвам архіва выказаны словы падзякі калектыву за плённую працу па выкананні задач, якія стаяць перад архівам.
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў даў станоўчую ацэнку рабоце архіва, пры гэтым быў дадзены шэраг даручэнняў, накіраваных на паляпшэнне работы архіва ў новым годзе.
У ходзе сходу ўрачыста ўзнагароджаны шэраг работнікаў архіва.
Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь была аб'яўлена:
- Галавій Галіне Якаўлеўне, галоўнаму бухгалтару.
- Кутуковай Галіне Мікалаеўне, загадчыку аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.
За добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровай граматай Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўзнагароджаны:
- Канапацкі Руслан Аляксандравіч, галоўны інжынер.
- Канапацкі Аляксандр Ібрагімавіч, загадчык адміністрацыйна-гаспадарчаго аддзела.
- Караффа-Корбут Вольга Генадзьеўна, загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі.
- Шкарына Аліна Антонаўна, намеснік загадчыка аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій.
Падзяка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі аб'яўлена:
- Завацкаму Яўгену Ігаравічу, архівісту аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі.
- Макаравай Кацярыне Леанідаўне, загадчыку сектара навукова–даведачнага апарата да дакументаў XIX-ХХ стст. аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм.
- Зянько Аксане Леанідаўне, вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці.
- Абаімавай Сафіі Сцяпанаўне, вядучаму эканамісту бухгалтэрыі.
Урачыста ўзнагароджаны пераможцы конкурсу «Генеалогія года ў НГА Беларусі» (па выніках работы ў 2023 годзе).
Акрамя гэтага, падведзены вынікі конкурсу на самы цікавы адказ на пытанне «Я пайду на выбары, таму што...», арганізаванага ячэйкай БРСМ архіва. Пераможцам конкурсу вызначана Маціеўская Марыя Віктараўна, вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм.