Аб візіце муфтыя Абу-Бекіра Шабановіча

23 сакавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў муфтый Мусульманскага рэлігійнаша аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання татар «Зікр уль-Кітаб» Абу-Бекір Юхьянавіч Шабановіч.

У межах візіту намеснік дырэктара НГА Беларусі Максім Макараў распавёў госцю пра гісторыю і фонды ўстановы, а таксама пра спецыфіку яе дзейнасці і асноўныя кірункі работы. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў правёў для высокага госця экскурсію па архівасховішчах, дзе азнаёміў іх з шэрагам унікальных дакументаў, а таксама ўзорамі крыніц па гісторыі ісламу ў Беларусі, якія зберагаюцца ў НГА Беларусі. Затым вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Алёна Любая пазнаёміла муфтыя з дакументамі па гісторыі мусульманскай рэлігійнай супольнасці на беларускіх землях з XVI па пачатак XX стагоддзя, якія былі выяўлены ў апошнія гады. Супрацоўнікі архіва звярталі асаблівую ўваге на тое, што на працягу стагоддзяў Беларусь заставалася краінай, дзе мірна пражывалі прадстаўнікі розных народаў і розных канфесій, і ўсе яны мелі магчымасці для свабоднага развіцця і стваральнай працы.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў культурнай сферы, якое павінна садзейнічаць міжканфесійнаму дыялогу і кансалідацыі беларускага грамадства, якія з’яўляюцца асабліва важнымі ў Год міру і стварэння. У прыватнасці, у красавіку 2023 года НГА Беларусі і Мінскай Саборнай мячэццю запланавана правядзенне сумеснай выставы дакументаў.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение