Аб візіце работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій

24 сакавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» адбыўся візіт работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій, дзе сярод іншых праходзяць навучанне дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – пад дэвізам «Мы не побач, мы – разам!».

Дырэктар каледжа Георгій Козел правёў для архівістаў экскурсію па каледжы, падчас якой паказаў вучэбныя аўдыторыі і ўнікальныя лабараторыі, распавёў пра гісторыю ўстановы і яе спецыфіку, а таксама пазнаёміў з выкладчыкамі, якія забяспечваюць інклюзіўны працэс навучання дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Работнікі НГА Беларусі прадставілі навучэнцам і выкладчыкам каледжа банерную выставу «Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі» з візуалізацыяй на падставе архіўных матэрыялаў вобразаў жанчын беларускай зямлі ад перыяду Сярэднявечча да нашага часу, а таксама падборку арыгіналаў дакументаў XIX – пачатку XX ст. па тэме «Роля жанчыны ў грамадскім жыцці ў дарэвалюцыйны перыяд», што ўтрымлівала, у тым ліку, матэрыялы пра жанчын з сямей Максіма Багдановіча і Янкі Купалы, а таксама школьныя дзённікі вучаніц мінскіх жаночых гімназій дасавецкага часу.

Работнікі архіва – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько і вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Алёна Любаяправялі дэманстрацыю арыгіналаў дакументаў. Прадстаўленыя матэрыялы выклікалі ў навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа вялікую цікавасць, і яны задалі архівістам шмат пытанняў.

НГА Беларусі плануе і ў далейшым працягваць сумесную працу з каледжам лічбавых тэхналогій, каб даць асаблівым дзецям магчымасць дакрануцца да гісторыі нашай краіны.

ИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображение