Аб візіце ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі галоўнага равіна рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізма ў Беларусі Г.С. Абрамовіча

3 красавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў галоўны равін рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізму ў Беларусі Грыгорый Абрамовіч.

У рамках візіту намеснік дырэктара НГА Беларусі Максім Макараў распавёў госцю пра гісторыю і фонды ўстановы, а таксама пра спецыфіку яе дзейнасці і асноўныя кірункі работы. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў правёў для высокага госця экскурсію па архівасховішчах, дзе азнаёміў яго з шэрагам унікальных дакументаў, а таксама ўзорамі крыніц па яўрэйскай генеалогіі, што зберагаюцца ў архіве. Пазней намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі прадэманстраваў Г.С. Абрамовічу некалькі дзесяткаў арыгінальных дакументаў канца XVI – пачатку XX ст. па гісторыі яўрэйскіх абшчын і іўдзейскай рэлігійнай супольнасці на беларускіх землях, якія былі выяўлены ў апошнія гады. Работнікі архіва звярнулі асаблівую ўваге на тое, што на працягу стагоддзяў Беларусь заставалася краінай, дзе мірна пражывалі прадстаўнікі розных народаў і розных канфесій, і ўсе яны мелі магчымасці для свабоднага развіцця і стваральнай працы.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў культурнай сферы, якое павінна садзейнічаць міжканфесійнаму дыялогу і кансалідацыі беларускага грамадства, што становіцца асабліва істотным у Год міру і стварэння. Бакамі запланавана правядзенне сумеснай віртуальнай выставы дакументаў па гісторыі яўрэяў Беларусі.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение