Аб віншаванні жанчын-работнікаў архіва з Днём Маці

14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень маці. Гэтае свята – даніна павагі ўсім маці нашай краіны. Напярэдадні свята, 13 кастрычніка, дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на ўрачыстым сходзе калектыву павіншаваў жанчын-работнікаў архіва з Днём Маці і пажадаў, каб іх заўсёды акружаў паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці радавалі сваімі поспехамі, унукі дарылі цяпло і ўвагу. Намеснік дырэктара Ірына Каўганава распавяла калектыву гісторыю святкавання Дня маці ў нашай краіне.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава дакументаў XVI–пачатку ХХ ст., у якіх адлюстраваны адносіны паміж бацькамі і дзецьмі ў розныя гістарычныя перыяды. Адным з найстарэйшых дакументаў, прадстаўленых на выставе, быў тэстамент Аляхно Ярмоліча Красніцкага, у якім яго жонцы Соф'і даручалася навучыць сыноў пісьмовым мовам (у тым ліку старабеларускай). У сваю чаргу сынам загадвалася паважліва ставіцца да маці і сясцер. Дакумент датуецца 9 чэрвеня 1580 г.

Да віншавання далучыліся вучні і настаўнікі падшэфнай сярэдняй школы № 27 г. Мінска, запрасіўшы мам-архівістаў на арганізаваны ў школе святочны канцэрт. Незабыўную душэўную і святочную атмасферу падарылі дзеці ўсім прысутным, напоўніўшы сваёй любоўю ў гэты выдатны дзень.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение