Аб заканчэнні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі вытворчай практыкі магістрантаў

31 сакавіка 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі скончылася вытворчая (навукова-даследчая) практыка студэнтаў магістратуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яна была скіравана на тое, каб даць студэнтам практычныя навыкі работы з рукапіснымі крыніцамі, якія маюцца на захаванні ў архіве. Пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці кандыдата гістарычных навук Дзмітрыя Матвейчыка студэнты вучыліся праводзіць першасны (неабходных фондаў) і другасны (неабходных спраў у фондах) пошук матэрыялаў, а таксама набывалі практычны досвед распрацоўкі гістарычных крыніц на прадмет выяўлення неабходных звестак.

Набытыя навыкі магістратнты будуць выкарыстоўваць у сваёй далейшай прафесійнай дзейнасці, а сабраны гістарычны матэрыял будзе ўжыты імі пры напісанні магістрскіх дысертацый. Самі студэнты адзначаюць вялікую карысць для іх такой формы практычнага навучання. Адна з іх – Лізавета Пухцеева – адзначае наступнае: «Практыка дала мне магчымасць у сціслыя тэрміны азнаёміцца і вывучыць вялікую колькасць спраў розных фондаў, а таксама ўдасканаліць свае навыкі працы з архіўнымі крыніцамі, асабліва навыкі разбору рукапіснага тэксту».

НГА Беларусі ў далейшым плануе працягваць прымаць студэнтаў на практыку з мэтай перадачы ім практычнага досведу па распрацоўцы рукапісных дакументаў.

Изображение