Аб камандзіраванні С.М. Рындзіна ў Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (г. Санкт-Пецярбург)

У перыяд з 14 па 18 лістапада 2022 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Мікалаевіч Рындзін быў камандзіраваны ў г. Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя) для работы з матэрыяламі Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва.

Мэта камадзіроўкі заключалася ў выяўленні матэрыялаў для біяграфічнага даведніка «Віцебскія губернатары, віцэ-губернатары і губернскія маршалкі (1772–1917 гг.)», сумесная работа над якім Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва прадугледжана Планам сумесных дзеянняў Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2023–2025 гг.

У ходзе работы С.М. Рындзіным вывучаліся матэрыялы фондаў «Канцылярыя міністра ўнутраных спраў», «Канцылярыя міністра ўнутраных спраў па справах дваранства», «Дэпартамент агульных спраў МУС», «Фармулярныя спісы чыноў грамадзянскага ведамства (калекцыя)». Пад час камандзіроўкі была выяўлена значная колькасць неабходнага матэрыялу, які будзе выкарыстаны пры складанні даведніка.

Изображение

Изображение