Аб наведванні членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі мемарыяльных комплексаў «Трасцянец», «Курган Славы», «Хатынь»

25 сакавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння і ў памяць аб 80-годдзі трагедыі ў Хатыні згодна з рашэннем Прэзідыума Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў была арганізавана паездка да мемарыяльных комплексаў «Трасцянец», «Курган Славы» і «Хатынь». У ёй узялі ўдзел члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

У ходзе паездкі ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць савецкіх воінаў і мірных грамадзян, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўсклалі жывыя кветкі да ўсіх трох мемарыялаў.

ИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображение