Аб пасяджэнні Вучонага савета
16 снежня 2019 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да друку зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» (выпуск 17), 6-ты (літ. Е, Ё, Ж) і 7-мы (літ. З, І) тамы «Гербоўніка беларускай шляхты» і ілюстраваны зборнік «Минская мужская гимназия: фотографические материалы Национального исторического архива Беларуси».
Таксама быў абмеркаваны стан працы над планавымі навуковымі тэмамі, зацверджаны планы-праспекты манаграфій «Маджарские: армянский род в истории Беларуси», «Пратэстанцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI–XVII ст.», накірунак «Перасяленцы з беларускіх губерняў ва ўнутраныя губерні Расійскай імперыі. 1772–1917 гг.» навуковай тэмы «Развіццё грамадска-палітычнага руху ў Беларусі (1772–1917 гг.)» і новая тэма «Карэспандэнцыя прадстаўнікоў арыстакратычных родаў Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стст. у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».