Аб правядзенні заняткаў па гісторыі канцылярый у ВКЛ для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ

24 кастрычніка 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці у навуковай чытальнай зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбылася сустрэча са студэнтамі 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці дакументазнаўства. Мерапрыемства было праведзена ў межах запланаванай серыі лекцый па гісторыі канцэлярый у Вялікім Княстве Літоўскім.

Падчас сустрэчы вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм архіва кандыдат гістарычных навук Алёна Аляксандраўна Любая правяла азнаямляльную лекцыю па матэрыялах Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, закранула праблемы стварэння дзяржаўных рэвізій эпохі ранняга Новага часу на прыкладзе татарскай Рэвізіі Кердзея. У ходзе мерапрыемства з будучымі спецыялістамі-дакументазнаўцамі абмяркоўвалася праблематыка чытання кірылічнай і лацінічнай палеаграфіі, моў актавых кніг XVI–XVIII стст., якія паходзяць з тэрыторыі Беларусі.

Пасля завяршэння лекцыйнай часткі заняткаў А.Л. Любая адказала на шматлікія пытанні гасцей.

Изображение

Изображение

Изображение