Аб правядзенні заняткаў па гісторыі канцылярый у ВКЛ для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ

14 лістапада 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбылася сустрэча са студэнтамі 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці дакументазнаўства. Мерапрыемства было арганізавана ў межах запланаванай серыі лекцый па гісторыі канцылярый у Вялікім Княстве Літоўскім.

Падчас сустрэчы намеснік дырэктара архіва кандыдат гістарычных навук Максім Дзмітрыевіч Макараў правёў азнаямляльную лекцыю па гісторыі канцылярый у беларускіх гарадах з магдэбургскім правам у XVI–XVIII стст. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся такія пытанні, як адначасовае функцыянаванне ў гарадах адразу некалькіх канцылярый (войта ці лантвойта, магістрата, «мужоў» ці «паноў гмінных»), колькасны склад і арганізацыя працы канцылярый, крыніцы падбору гарадскімі ўладамі кадраў адпаведнай кваліфікацыі на пасады пісараў і падпіскаў, месцы і ўмовы захоўвання ў XVI–XVIII стст. гарадскіх актавых кніг, ступень захаванасці дакументальнай спадчыны органаў самакіравання беларускіх гарадоў эпохі ранняга Новага часу. Студэнты БДУ атрымалі магчымасць азнаёміцца з арыгіналамі некалькіх актавых кніг магістратаў Полацка, Магілёва і Оршы другой паловы XVII – першай паловы XVIII ст.

Пасля завяршэння лекцыйнай часткі заняткаў М.Д. Макараў адказаў на шматлікія пытанні гасцей.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение