Аб правядзенні занятку гуртка «Юны архівіст»
У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўнай установай адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска 28 верасня 2023 года адбыўся першы занятак гуртка для школьнікаў старэйшых класаў «Юны архівіст». На ім вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў распавёў навучэнцам пра гісторыю і дзейнасць архіва, азнаёміў іх з асновамі працы з архіўнымі матэрыяламі, прадэманстраваў новыя архіўныя выданні.
Занятак гуртка выклікаў вялікую зацікаўленасць у навучэнцаў Сярэдняй школы № 27 г. Мінска. Яны ахвотна задавалі пытанні, вывучалі кнігі, выдадзеныя НГА Беларусі, іх асаблівую ўвагу прыцягнуў паказальнік па фондах архіва. Уладзімір Дзянісаў растлумачыў яго прызначэнне, як пры дапамозе інфармацыі, змешчанай у ім, пачаць росшукі яшчэ перад непасрэдным зваротам у архіў. Наведвальнікі гуртка з нецярплівасцю чакаюць наступнага занятку, які адбудзецца ў сярэдзіне кастрычніка.