Аб правядзенні лекцыі і экскурсіі для студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

6 лютага 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі праведзены лекцыя і экскурсія для студэнтаў 4-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасці «Гісторыя (па накірунках)» і «Гісторыка-архівазнаўства»), якія прыступілі да праходжання пераддыпломнай практыкі на базе ўстановы.

У рамках мерапрыемства намеснік дырэктара архіва Максім Макараў распавёў гасцям пра гісторыю архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыю НГА Беларусі, склад і асаблівасці фондаў установы, магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і. Намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі правёў для студэнтаў экскурсію па архівасховішчах, дзе азнаёміў іх з умовамі захоўвання фондаў НГА Беларусі, узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі, рэвізскія сказкі і справы аб дваранскім паходжанні. У ходзе мерапрыемства асаблівая ўвага была звернута на тое, каб зарыентаваць практыкантаў у фондах архіва, што дасць ім магчымасць выкарыстаць архіўныя дакументы пры падрыхтоўцы дыпломных праектаў падчас праходжання практыкі.

Пасля правядзення экскурсіі работнікі архіва адказалі на шматлікія пытанні гасцей, якія праявілі значную цікавасць да прадэманстраваных ім матэрыялаў.

Изображение

Изображение

Изображение