Аб правядзенні семінарскіх заняткаў па тэме «Канфесійныя архівы Беларусі» для студэнтаў 3-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

31 сакавіка 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі праведзены семінарскія заняткі па вучэбнай дысцыпліне «Канфесійныя архівы Беларусі» для студэнтаў 3-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Гісторыка-архівазнаўства»). Мерапрыемства сумесна падрыхтавалі і правялі дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ кандыдат гістарычных навук Зінаіда Антановіч і загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Матвейчык.

У ходзе семінарскіх заняткаў студэнты атрымалі магчымасць на практыцы азнаёміцца з відавым складам спраў архіўных фондаў 136, 1781, 3245, 1952 НГА Беларусі, спецыфікай іх фарміравання, а таксама падыходамі да выяўлення інфармацыйнага патэнцыялу дакументаў, створаных у працэсе дзейнасці фондаўтваральнікаў. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца на базе НГА Беларусі ў мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі будучых архівістаў, пашырэння магчымасцей выкарыстання архіўных фондаў канфесійных устаноў і развіцця навукова-даведачнага апарата да іх.

Изображение

Изображение

Изображение