Аб правядзенні сумеснага сходу працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы

3 красавіка 2023 г. у канферэнц-залі НГА Беларусі прайшоў сумесны сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. Ён быў прысвечаны абмеркаванню паслання Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь» і інфармаванню працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС аб дзяржаўным свяце – Дні яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка, а таксама аб сучасным стане беларуска-расійскіх адносінаў.

На сходзе з дакладам «Канстытуцыйная законнасць як фактар стабілізацыі і развіцця Рэспублікі Беларусь» выступіў намеснік дырэктара БелНДІДАС па навуковай рабоце С.С. Мішук. У дакладзе было адзначана, што прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г. змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь фіксуюць новы этап у развіцці беларускай дзяржаўнасці і акрэсліваюць шляхі яе далейшага развіцця, а новыя падыходы да функцыянавання органаў дзяржаўнай улады і грамадска-палітычных інстытутаў, канстытуцыйнае замацаванне абавязку грамадзян па захаванні гістарычнай памяці пра гераічнае мінулае беларускага народа з’яўляюцца асновай фарміравання канстытуцыйна арыентаванай правасвядомасці асобы і важнейшым арыентырам дзяржаўнай палітыкі. Таксама С.С. Мішук у сувязі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі паінфармаваў працоўныя калектывы аб сучасным стане беларуска-расійскіх адносінаў.

У абмеркаванні даклада прынялі актыўны ўдзел работнікі НГА Беларусі і БелНДІДАС.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение