Аб правядзенні экскурсіі для вучняў Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска»

24 лютага 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для вучняў 11 Б класа Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска».

Намеснік дырэктара архіва Максім Макараў распавёў гасцям пра гісторыю НГА Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. Намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі правёў для вучняў экскурсію па архівасховішчы, дзе азнаёміў іх з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі, рэвізскія сказкі і справы аб дваранскім паходжанні. Госці таксама атрымалі інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і. У ходзе мерапрыемства асаблівая ўвага была звернута на тыя дакументы архіва, якія сведчаць пра мірнае суіснаванне і ўзаемадзеянне на беларускіх землях розных канфесійных і этнічных груп у розныя гістарычныя эпохі.

Падчас і пасля правядзення экскурсіі работнікі архіва адказалі на шматлікія пытанні гасцей, якія праявілі значную цікавасць да прадэманстраваных ім матэрыялаў.

Изображение

Изображение

Изображение