Аб прыняцці ў дар ад краязнаўцы Вітольда Ермалёнка метрычных кніг XIX – першай паловы XX ст.

21 сакавіка 2023 г. у жыцці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбылася радасная падзея з ліку тых, што здараюцца нячаста. Краязнаўца з горада Мёры Віцебскай вобласці Вітольд Антонавіч Ермалёнак перадаў у дар архіву, а НГА Беларусі прыняў на пастаяннае захоўванне дзве метрычныя кнігі. Гэта – кніга перадшлюбных вобыскаў Пагосцкага (м. Новы Пагост) касцёла Дзісненскага павета Віленскай губерні за 1835–1841 гг. і кніга пасведчанняў аб нараджэнні (у розныя гады) членаў Кублішчанскай (в. Кублішча) стараверскай абшчыны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, выдадзеных са слоў сведкаў у 1929–1934 гг. з прычыны знішчэння метрычных кніг.

Згаданыя кнігі В.А. Ермалёнак набыў за ўласныя сродкі ў прыватных асоб, якія збіраліся вывезці іх за межы Беларусі, яшчэ напрыканцы савецкай эпохі. Такім чынам, ён фактычна выратаваў гэтыя каштоўныя крыніцы для Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

У НГА Беларусі перададзеныя В.А. Ермалёнкам метрычныя кнігі будуць прыняты на ўлік і адсканаваны, пасля чаго стануць даступнымі для айчынных і замежных даследчыкаў у чытальнай зале архіва.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение