Аб службовай камандзіроўцы ў Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы

З 11 па 20 верасня 2019 г. галоўны архівіст – загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Я. С. Глінскі знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка).

Падчас камандзіроўкі адбыліся сустрэчы з дырэктарам Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы Рамуцісам Курпе і яго намеснікам Альфонсасам Тамулінасам. Я. С. Глінскім праводзілася выяўленне і апрацоўка ў фондах «Віленскі дваранскі дэпутацкі сход», «Друцкія-Любецкія», «Агінскія», «Радзівілы», «Сапегі», «Камісія па разборы даўгоў князёў Радзівілаў»  дакументаў, неабходных для выканання планавых навуковых тэм НГА Беларусі «Генеалогія і геральдыка шляхецкіх родаў Беларусі», «Чыноўнікі беларускіх губерняў перыяду Расійскай імперыі (1772–1917)».

Навуковая паездка была прафінансавана праграмай Еўрапейскага Саюза MOST.

Изображение