Аб сустрэчы кіраўнікоў архіўных служб і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі

Изображение2–4 чэрвеня 2015 г. у г. Гродна адбылася прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных служб і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у ходзе якой удзельнікі разгледзелі пытанні работы дзяржаўных архіваў па аказанні архіўных паслуг грамадзянам і юрыдычным асобам.

У рамках сустрэчы адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Дэлегацыю беларускіх архівістаў узначальваў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, расійскую дэлегацыю – кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі А.М.Арцізоў. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі архіўнай службы Рэспублікі Казахстан.

У мерапрыемствах таксама прыняў удзел дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, які выступіў з дакладам «Дзейнасць Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі па аказанні паслуг грамадзянам і арганізацыям».

У ходзе сустрэчы яе ўдзельнікі азнаёміліся з работай Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна і Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.