Аб сходзе працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

11 лістапада 2023 г. адбыўся сход работнікаў НГА Беларусі, на якім былі ўручаны маладзёжныя білеты ГА «БРСМ». У шэрагі гэтага аўтарытэтнага і буйнога маладзёжнага грамадскага аб'яднання Беларусі ўступілі маладыя супрацоўнікі архіва: Яўген Завацкі (сакратар першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» у НГА Беларусі), Ерафей Маракоў, Марыя Маціеўская, Данііл Рубісаў, Арцём Антанюк і Арцём Салаўёў. Для ўручэння маладзёжных білетаў быў запрошаны першы сакратар Цэнтральнага РК ГА «БРСМ» г. Мінска Данііл Ярмольчык.

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і Данііл Ярмольчык распавялі калектыву аб дзейнасці ГА «БРСМ», павіншавалі новых членаў і пажадалі ім поспехаў.

Наступная частка сходу была прысвечана рэспубліканскай інфармацыйна – адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», прымеркаванай да Міжнароднага дня энергазберажэння. Гэтае свята адзначаецца 11 лістапада. У многіх гарадах свету ў гэты дзень праводзяцца тэматычныя канферэнцыі, выставы і акцыі, у навучальных установах праходзяць урокі, прысвечаныя тэме энергазберажэння. Работнікам НГА Беларусі былі паказаны навукова-папулярныя ролікі па праблемах экалогіі і энергазберажэння.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение