Аб удзеле архіва ў выставе «По зову сердца: добровольцы-огнеборцы»

16 снежня 2022 г. у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (г. Віцебск, вул. Леніна, 36) распачне работу выставачны праект «По зову сердца: добровольцы-огнеборцы», прымеркаваны да 150-годдзя з дня ўтварэння Віцебскага вольнага пажарнага таварыства, першай добраахвотнай пажарнай арганізацыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Адным з арганізатараў выставы выступае Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, а прадстаўленыя на ёй матэрыялы ў значнай ступені паходзяць з фондаў архіва.

Выстава будзе адчынена для наведвальнікаў да 28 лютага 2023 г.

Изображение