Аб удзеле НГА Беларусі ў выставе дакументаў да Дня юрыста

8 снежня 2023 г. НГА Беларусі прыняў удзел у дакументальнай выставе да Дня юрыста, якая адбылася ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.

Архіў прадставіў на выставе дакументы XVI – пачатку ХХ стст., якія адлюстроўваюць развіццё судаводства на беларускіх землях у перыяды Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Найстарэйшы дакумент адносіцца да 1597 г. Гэта запіс у актавай кнізе Брэсцкага земскага суда аб пачатку судовых рокаў (пасяджэнняў). Вялікую цікавасць у многіх гасцей мерапрыемства выклікалі тэкст прысягі («Клятвенного обещания») засядацеляў Мінскай крымінальнай і грамадзянскай палат (1837 г.), узорны праект турэмнага замка ў павятовых гарадах Беларусі (1846 г.) і шэраг іншых разнастайных дакументаў.

У прэзентацыі выставы ўдзельнічалі дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Ірына Каўганава, матэрыялы былі адабраны вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімірам Дзянісавым.

Изображение
Изображение
Изображение
Изображение