Аб удзеле супрацоўнікаў НГА Беларусі ў другім этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці
23 лістапада 2023 г. рэспубліканскія архіўныя ўстановы прынялі ўдзел у другім этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці работнікаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Агляд-конкурс праводзіцца з 22 па 24 лістапада 2023 г. у актавай зале клуба вайсковай часці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне агляду-конкурсу было запланавана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння. У задачы мерапрыемства ўваходзяць павышэнне службовай і асабістай культуры работнікаў, пошук талентаў, раскрыццё творчага патэнцыялу сярод работнікаў.
Ганаровым госцем мерапрыемства быў намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў.
Канкурсанты прадстаўлялі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі. Да ўдзелу дапускаліся як супрацоўнікі, так і члены іх сем'яў.
НГА Беларусі прадставілі Ерафей Маракоў і Данііл Рубісаў. У сваім нумары яны выканалі ў вершах інструкцыю аб працы з архіўнымі дакументамі. Таксама ў рамках канцэртнай праграмы работнікі архіва Сяргей Рындзін і Таццяна Котава выканалі песню «З намі памяць стагоддзяў», прысвечаную архіўнай справе.
Удзельнікі агляду-конкурсу наведалі музей унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.