Аб удзеле супрацоўнікаў у міжнароднай навуковай канферэнцыі

23–24 сакавіка 2023 г. у г. Мінску прайшла VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Спадчына вялікай мадэрнізацыі: «Доўгае ХІХ стагоддзе» ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы», арганізаваная кафедрай эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным эканамічным універсітэтам. Канферэнцыя была прысвечана гісторыі Усходняй Еўропы перыяду канца XVIII – пачатку ХХ ст., культурнай антрапалогіі і іншым накірункам сацыяльна-гуманітарных ведаў. Удзел у канферэнцыі ўзялі спецыялісты з Мінска, Віцебска, Гродна, Брэста і Брэсцкай вобласці, Санкт-Пецярбурга, Масквы і Тулы.

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі быў прадстаўлены вядучымі навуковымі-супрацоўнікамі аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргеем Рындзінам і Аксанай Зянько, якія выступілі з дакладамі адпаведна «Использование труда иностранцев на территории Беларуси в годы Первой мировой войны» і «Арганізацыя экскурсій навучэнцаў Віленскай навучальнай акругі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.». У аснове дкладаў ляжаць гістарычныя дакументы, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі, таму яны выклікалі заканамерную цікавасць ва ўдзельнікаў канферэнцыі, а супрацоўнікі архіва адказалі на шматлікія пытанні.

Изображение

Изображение

Изображение